База дадзеных знакамітых выпускнікоў
  • Ралоў Іван Мікалаевіч, нарадзіўся 18 лютага 1946 года ў в. Велямічы, генерал-маёр. Выкладчык ваеннага вучылішча ў г. Алма-Ата.
  • Жлоба Сафроній Паўлавіч, нарадзіўся 09.04.1947 Велямічы,  вучоны-гісторык, педагог, аўтар прац па этнапедагогіцы, генетычнай антрапалогіі, агульнай этналогіі, этнаграфіі Палесся, этналінгвістыцы
  • Кананчук Мікалай Паўлавіч, нарадзіўся 17.02.1939 г. у в. Велямічы, кандыдат тэхнічных навук. Закончыў Веляміцкую сярэднюю школу (1955), Скончыўшы Вышэйшае тэхнічнае вучылишча ім. Баўмана (МДТУ) ён працаваў ва Упраўленні паліўна-энергетычнай гаспадаркі Масгарвыканкама. Тамака ён выявіў таленты інжынера і кіраўніка, паспяхова выявіў сябе як кампетэнтны адмысловец і ў канчатковым выніку ўзначаліў вытворчае аб'яднанне «Масгаз», створанае па ім жа ініцыятыве.
    Мікалай Паўлавіч памёр 26 студзеня 2020 года на 81 годзе жыцця.
  • Клімовіч Галіна Мікалаеўна, нарадзілася ў 1946 г. у в. Малы Малішаў, зараз Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобл., кандыдат філалагічных навук. Закончыла Веляміцкую сярэднюю школу (1963), Мазырскі педагагічны інстытут (1967). Аўтар зборніка вершаў «Верасніца». Працуе выкладчыкам у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце.
  • Кузьміч Расціслаў Рыгоравіч, нарадзіўся 03.01.1951 Велямічы, в., Столінскі раён, Брэсцкая вобласць. Ветэрынарны ўрач, спецыяліст у галіне акушэрства і штучнага абнасеньвання. Доктар ветэрынарных навук (2000), прафесар (2003). Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1977).
    Месца працы, пасада: калгас ім. Ф. Дзяржынскага Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (1977–1988, галоўны ветурач, намеснік старшыні калгаса); Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 1988; факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра акушэрства, гінекалогіі і біятэхналогіі размнажэння жывёл, у 1991–1994 – намеснік дэкана факультэта, з 2001 – загадчык кафедры, у 2000–20 прарэктар).
  • Мароз Рыгор Макаравіч (кандыдат эканамічных навук ; 1938—2018). Нарадзіўся 01.01.1938, в. Велямічы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць. Інжынер-землеўпарадчык. Кандыдат эканамічных навук (1978). Адукацыю атрымаў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (інжынерна-землеўпарадкавальны факультэт, 1961; аспірантура, 1976).
    Месца працы, пасада: Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Праектны інстытут Белгіпразем" (1961–2018, галоўны спецыяліст аддзела тэхналагічнага забеспячэння вытворчасці, у 1977–1992 і 1995–2001 – галоўны інжынер, 1992–1994 – дырэктар інстытута).
    Узнагароды: медаль "За працоўныя заслугі" (1999) і інш.
    Памёр у чэрвені 2018 года
  • Рэкеш Андрэй Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1944 г. у в. Велямічы, кандыдат біялагічных навук. Закончыў Веляміцкую сярэднюю школу (1961), Маскоўскі фізіка-тэхналагічны інстытут. Жыве ў г. Масква.
  • Слуцкі Сідар Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1941 г. у в. Велямічы, кандыдат тэхнічных навук. Закончыў Веляміцкую сярэднюю школу. Дацэнт Гомельскага тэхналагічнага універсітэта імя І.П.Суханава. Беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1983).
  • Чарнякевіч Ірына Сафронаўна. Нарадзілася 18.12.1973, в. Велямічы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць. Гісторык, этнолаг. Кандыдат гістарычных навук (2006). Адукацыю атрымала ў Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце ім. А. С. Пушкіна (спецыяльнасць "Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны", 1996), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі (аспірантура, 2004).
    1996 г. - скончыла гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. 1996-1998 гг. - асістэнт-стажор, асістэнт кафедры культуралогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. 1998-2004 гг. - аспірантка аддзела этналогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К.Крапівы НАН Беларусі. 2004–2005 гг. - выкладчык кафедры археалогіі і этналогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы. 2005–2007 гг. - малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік аддзела народнай творчасці Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. 2006 г. - кандыдат гістарычных навук ("Гісторыка-этнаграфічнае раянаванне вясельнай абраднасці Беларускага Палесся"). 2007-2016 - выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук ГрДМУ 2016 - ц/ч - старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук.
    Аўтар 80 навуковых прац.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website