У 4 км на ўсход ад вёскі ва ўрочышчы Турска выяўлены
Магільнік Велямічы I. Усяго выяўлена 136 ямных пахаванняў. 125 пахаванняў аднесена да зарубінецкай культуры, а 11 да III-IV стст. На развіццё культуры плямён палесся, у там ліку і Велямічы І, значны ўплыў аказаў кельтскі свет. У чатырох з іх выяўлены знаходкі чарняхаўскай культуры: цуглі, ганчарная чаша, фрагменты ганчарнай пасуды, абломкі касцянога грэбня. Аднак нягледзячы на такія знаходкі, усе 11 пахаванняў тыпова зарубінецкія, якія адносяцца да позняга этапу.
Селішча Велямічы І зарубінецкай культуры размешчана на ўсход ад вёскі, на заходняй ускраіне в. Турское памерамі 200*500 м. Тут жа размяшчаўся курганны могільнік Велямічы І XI —XII ст.