Дата;Падзея
II cт.да н.э.;Першае насельніцтва вёскі - балцкія плямёны, якія пражывалі на гэтай тэрыторыі;
да XII cт.;Сяло разам з Гарадком ўвайшло ў склад Валынскага княства;
XII-XIV cт.;Сяло ўваходзіла ў склад Давыд-Гарадоцкага княства, належала князям Рурыкавічам;
з XIV cт.;Велямічы ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага, належалі князю Свідрыгайла Альгердавічу і яго жонцы Ганне;
1471-1512;Сяло належала князю Васілю Яраславічу Бароўскаму і яго жонцы Алене;
2.ІХ.1392;Першая згадка Веляміч ў пісьмовых дакументах - рэвізіі пушч і пераходаў звярыных ВКЛ;
1503;У "Татарскай лагчыне" быў разгромлены казацкі загон князем Сямёнам Слуцкім;
XVІ cт.;Першае ўпамінанне аб царкве ў Велямічах у кнізе "Рэвізія пушч і пераходаў звярыных ВКЛ";
1521-1551;Сяло - уладанне каралевы Боны Сфорцы з роду Медзічы;
1558-1939;Велямічы разам з Давыд-Гарадоцкім княствам падараваны Мікалаю Радзівілу Чорнаму і далей належалі дынастыі Радзівілаў;
1586-1939;Пасля ўтварэння Давыд-Гарадоцкай ардынацыі Радзівіл сяло ўвайшло ў яе склад;
5.IX.1665;Татарскія атрады напалі на землі Давыд-Гарадоцкага княства і размясціліся ў навакольных вёсках, у тым ліку і ў Велямічах;
21.IX.1665;Татарскія атрады пакінулі Велямічы, разграбіўшы сяло;
1724;У Велямічах пабудавана Ільінская царква (не захавалася);
1790;У Давыд-Гарадку ўспыхнула сялянскае паўстанне, у якім прымалі ўдзел сяляне вёскі Велямічы;
23.І.1793;Велямічы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай;
Сакавік 1834;Стэфан Рыгоравіч Каржанеўскі рукапаложаны ў святара Веляміцкай Ільінскай царквы;
1836-20.VIII.1868;Існавала Веляміцкае благачынне, Стэфан Рогоравіч Каржанеўскі займаў пасаду благачыннага;
1841;Святар Веляміцкай Ільінскай царквы Стэфан Рыгоравіч Каржанеўскі узнагароджаны набедранікам;
1843;Святар Веляміцкай Ільінскай царквы Стэфан Рыгоравіч Каржанеўскі узнагароджаны скуф’ей;
1851;Святар Веляміцкай Ільінскай царквы Стэфан Рыгоравіч Каржанеўскі узнагароджаны камілаўкай;
1855;Святар Веляміцкай Ільінскай царквы Стэфан Рыгоравіч Каржанеўскі узнагароджаны наперсным крыжом;
1860;Святар Веляміцкай Ільінскай царквы Стэфан Рыгоравіч Каржанеўскі узнагароджаны ордэнам Ганны ІІІ ступені;
Снежань 1865;Настаяцелем прыхода стаў Іаан Каржанеўскі;
1866;Святар Веляміцкай Ільінскай царквы Стэфан Рыгоравіч Каржанеўскі узнагароджаны ордэнам Ганны ІІ ступені;
6.VI.1874;Святар Веляміцкай царквы Мазырскага павета за пахвальныя паводзіны, чэснасці і прыкладка-акуратнае выкананне сваіх пастырскіх абявязкаў узнагароджаны набедранікам;
23.ХІІ.1875;Першае ўпамінанне аб царкоўна-прыходскай школе ў Велямічах;
1879;У Ільінскай царкве (не захавалася) адбыўся рамонт, так як яе стан быў не здавальняючы, што падзцверджана дакументам аб праверцы царкоўна-прыхлдскіх вучылішч ад 1880 года;
1881;Пабудавана Ільінская царква;
29.ІІІ.1883;Святар Веляміцкай царквы Мазырскага павета за заслуга па духоўнаму ведамству узнагароджаны скуф’ей;
1888;У царкве прайшлі работы па яе дабудове;
1893;На могілках мелася каталіцкая капліца Атольчыцкага касцёла;
21.ІІ.1893;Памёр святар Веляміцкай Ільінскай царква Іаан Каржанеўскі;
1900;Хрэсны ход вакол возера Вагань. Заходняя частка возера атрымала зазву "Сіяці";
1902;Паломніцтва вучняў царкоўна-прыходскай школы ў Кіева-Пячэрскую лаўру;
11.V.1904;Наведванне царквы Прэасвяшчэнным Міхаілам, Епіскапам Мінскім і Тураўскім;
1911;У Велямічах адкрываецца земская школа;
1914;Настаяцелем прыходу быў Мікалай Юніцкевіч;
Кастрычнік 1917;Усталяванне свецкай улады ў вёсцы;
1918-1920;Сяло акупіравана нямецкімі войскамі;
17.VIII.1919;У Велямічах растраляны Трафім Васільевіч Савіцкі, старшыня Давыд-Гарадоцкага рэўкама, арганізатар падпольнай барацьбы супраць польскай улады;
1919-13.11.1920;У складзе Хорскай гміны Мазырскага павета Брэсцкай акругі;
13.11.1920-18.11.1920;У складзе Хорскай гміны Лунінецкага павета Палескай акругі;
18.11.1920-04.02.1921;У складзе Хорскай гміны Лунінецкага павета Палескай акругі Палескага ваяводства;
04.02.1921-06.12.1922;У складзе Хорскай гміны Лунінецкага павета Брэсцкай акругі Палескага ваяводства;
06.12.1922-09.1939;У складзе Хорскай гміны Столінскага павета Брэсцкай акругі Палескага ваяводства;
1928-1929;У Велямічах адкрылася польская пачатковая трохкласная школа;
12.VII.1931;Крадзёж у Веляміцкай Ільінскай царкве;
1938-1939;У Велямічах пабудаваны новы будынак польскай пачатковай трохкласнай школы;
1939-1941;Пачынае працаваць Веляміцкая сямігадовая працоўная школа;
19.ІХ.1939;Велямічы ўвайшлі ў склад Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі;
1940-1941;Працавала сельскагаспадарчая артэль "Радзіма";
1941-1944;Вёска акапіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з ліпеня 1941 па ліпень 1944. На час акупацыі сельскі Савет спыніў сваю дзенасць;
Ліпень 1942;Забіта сям’я Мамайкаў на хутары Борачкі;
12.Х.1940;Утвораны Веляміцкі сельскі Савет дэпутатаў працоўных;
1943;У вёсцы спалена 147 дамоў і забіта 16 чалавек;
Ліпень 1944;Аднавіў сваю дзейнасць пасля акупацыі Веляміцскі сельскі Савет дэпутатаў працоўных;
11.03.1944;Растралены за сувязь з партызанамі Слуцкая Паўліна Іванаўна і Зелянкевіч Ганна Паўлаўна;
09.09.1944;Растраляны нямецка-фашысцкімі акупантамі Карчэўскі Сямён Іванавіч;
1944-1953;Пасля вайны адчыняе свае дзверы Веляміцкая няпоўная сярэдняя школа народнай асветы;
29.IV.1947;Утворана пярвічная арганізацыя КП(б)Б выканаўчага камітэта Веляміцкага сельскага Савета дэпутатаў працоўных;
1948-28.XI.1969;Дзейнічала сельскагаспарадчая арцель "За Радзіму";
1950-я;Дзякуючы ссяленню хутароў утвораны вёскі Старына і Турское;
1952-1991; Дзейнасць пярвічнай арганізацыі КП(б)Б сельскагаспдарчай артэлі "За Радзіму" (з 28.11.1969 - калгаса "За Радзіму");
1953;Другім святаром Веляміцкай Ільінскай царквы і рэгентам царкоўнага хора стаў Якаў Каляда;
1953-1959;У выніку рэарганізацыі утворана Веляміцкая сярэдняя школа народнай асветы;
1953-1957;Археолаг Ю.У.Кухарэнка праводзіў раскопкі на магільніках Велямічы І, Велямічы ІІ, Велямічы ІІІ, селішчах Велямічы І, Велямічы ІІ і Велямічы IV.
1954;Настаяцелем Веляміцкай Ільінскай царквы стаў Якаў Каляда;
1959-1966;Веляміцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа дзейнічае як працоўная політэхнічная школа з вытворчым навучаннем;
1960-1962; Археолаг К.В.Каспарара праводзіла раскопкі на магільніку Велямічы ІІ, селішчах Велямічы ІІ і Велямічы IІІ.
1966-1981;Школа рэарганізавана ў Веляміцкую сярэднюю агульнаадукацыйную працоўную політэхнічную школу;
28.XI.1969-31.VII.2003;Сельскагаспадарчая артэль "За Радзіму" ператворана ў калектыўную гаспадарку (калгас) "За Радзіму";
1975;У вёсцы ўсталяваны помнік дла ўшанавання памяці аб аднавяскоўцах, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны;
1977;У дзеянне ўведзены новы тыпавы трохпавярховы будынак школы;
1981;Песня "Ой наш пан баран, не пускае ж домов зарань" у выкананні Кацярыны Дорах запісана на грампласцінку "Musical Folklore of the Byelorussian Polessye. Musical atlas" Міжнародным інстытутам музыкавядзення спецыяльна для калекцыі ЮНЭСКА;
1981-2008;Школа рэарганізавана ў Веляміцкую сярэднюю агульнаадукацыйную школу;
31.VII.2003-5.V.2015;Калгас рэарганізаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Веляміцкі";
4.XI.2006-17.X.2018;У вёсцы дзяйнічала вучэбна-спартыўная ўстанова "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа в. Велямічы";
2008-2011;Школа атрымала статус Дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Веляміцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа»;
2011;Утворана Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Веляміцкая сярэдняя школа»;
20.І.2011;Утвораны аграгарадок Велямічы Веляміцкага сельскага савета Столінскага раёна Брэсцкай вобласці;
5.V.2015-23.III.2017;СВК "Веляміцкі" рэарганізаваны ў камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Веляміцкі";
23.III.2017;Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Веляміцкі" ліквідавана ў рамках далучэння да камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Палеская ніва";
2.VIII.2022;У дзень памяці прарока Іліі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў набажэнства ў царкве, якая адзначыла 140-годдзе. Пратаіерэй Іаан Пешка ўзнагароджаны ордэнам БПЦ свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені;
2.VIII.2023;У дзень памяці прарока Іліі Епіскап Пінскі і Лунинецкі Георгій здзейсніў набажэнства ў царкве;
5.V.2024;Устаноўлены новы паклонны крыж у цэнтры вёскі;
5.V.2024;У вёсцы разбіты сквер у гонар 80-годдзя выхвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;