Асноўныя звесткі ўжо захаваны ў базе.
На 30.12.2025 у базе знаходзіцца 4684 запісы. Апрацаваны метрычныя кнігі і спісы рамадзян:
- Метрычныя кнігі Веляміцкай Іллінскай царквы;
- Спіс жыхароў вёскі ў 1932-м годзе;
- Спіс асуджаных жыхароў вёскі;
- Спіс ваеннапалонных і забітых пад час 1 Сусветнай вайны;
- Спіс рэпрэсаваных грамадзян;
- Спіс удзельнікаў 2 Суветнай вайны;
- Спіс загінуўшых аднавяскоўцаў пад час 2 Сусветнай вайны;
- Спіс загінуўшых без вестак аднавяскоўцаў пад час 2 Сусветнай вайны;
- Спіс аднавяскоўцаў, вывезеных на работы ў Германію;
- Спіс растраляных, павешаных і закатаваных аднавяскоўцаў;
- Спіс партызан-аднавяскоўцаў;
- Спіс аднавяскоўцаў са скаргі ад 11 сакавіка 1868 года.
Файл базы дадзеных сабраны ў фармаце Exel. Тры раздзелы метрычных кніг размешчаны на трох аднайменных лістах электроннай кнігі. Для работы патрэбна адкрыць неабходную старонку.
Запісы размешчаны па гадах у храналагічным парадку ў выглядзе раскрываючагася спіса. Для работы з неабходным годам патрэбна націснуць
+ / -.
Пошук па базе даступны толькі праз асяроддзе Exel. Тым не менш, дадзены варыянт пошуку будзе больш эфектыўны пры рабоце з базай.
Пошук можна вызваць праз спалучэнне клавіш Ctrl+F ці праз поле "Редактирование" - "Найти и выделить".
Запоўніўшы поле "Найти", націсніце "Параметры".
У полі "Искать" выберыце "в книге" і націсніце "Найти все". Пры дапамозе гэтай функцыі ёсць магчымасць азнаёміцца з усімі вынікамі пошуку па ўсёй кнізе ў адным акне.