22 чэрвеня 1941 года фашыская Германія ўсёй сваёй магутнасцю абрынулася на Савецкі Саюз! Ваенны ўдар быў нанесены па 3-х напрамках:
- на Ленінград;
- на Маскву;
- на Кіеў.
На Пінскім напрамку наступалі злучэнні 53 нямецкага артылерыйскага корпусу. З першых дзён акупацыі на Століншчыне пачаўся разгул фашысцкага тэрору, які доўжыўся на працягу трох гадоў. Нямецка-фашысцкія акупанты ажаццяўлялі на захопленай тэрыторыі жорсткую акупацыйную палітыку, мэтай якой было знішчэнне і зняволенне беларускага народа, рабаванне духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей.
Вёска Велямічы знаходзілася ў акупацыы з ліпеня 1941 па ліпень 1944. У 1943 годзе вёска спалена разам з 16 жыхарамі, аб чым сведчыць запіс у базе данных "Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Зруйнавана 147 дамоў. У суседняй вёсцы Старына (хоць яе тады яшчэ не існавала) спалена 15 дамоў і забіта два жыхары. З кнігі "Памяць" ведаем імя аднаго з іх: Крупец Марк Савіч, растраляны за сувязь з партызанамі.
За гады вайны ў вёсцы забіты 19 чалавек: