Школьная справа
Першая згадка пра царкоўна-прыходскую школу адносіцца да 23 снежня 1875 года. У «Ведамасці аб стане прыходскіх школ, якія знаходзяцца ў ведамстве благачыні 3 акругі» Веляміцкая царкоўна-прыходская школа значыцца пад нумарам 4. Указана колькасць навучэнцаў: 21 юнак. У школе навучаліся «чытанню па азбуках і вывучалі Св. гісторыю».

Статистические сведения о населенных местах об административном делении и народонаселении России, о составе сельских обществ, о численности и движении населения по губерниям России, о числе жителей по национальностям, сословиям и вероисповеданиям, об иностранных подданных, проживающих в России (по губерниям) статистические описания городов и губерний за 1835 год.

У ведамасці па царкоўна-прыходскіх вучылішчах за 1880 год за нумарам 177 значыцца Веляміцкае царкоўна-прыходскае вучылішча Мазырскага павета з колькасцю навучэнцаў 22 чалавекі, стан будынка нездавальняючы, настаўнікі нядобрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў.

У школьным лістку пачатковай царкоўнай школы значыцца, што школа наведвалася павятовым назіральнікам 15 лютага 1911 года. Істотных парушэнняў знойдзена не было. Будынак школы пабудаваны ў 1824 годзе і мае патрэбу ў капітальным рамонце. У школе навучаецца 114 чалавек. З іх муж. 97 а жонак. 17. На ўтрыманне школы ад царквы ідзе 5 рублёў, а ад сельскага таварыства 60 рублёў. Настаўнік - дачка святара Ганна Сулкоўская, 23 гады, працуе ў школе з 1907 года. Пробашчам парафіі з 1914 года быў Мікалай Юніцкевіч. З 1923 г. псаломшчыкам быў Іван Курнілеўскі.

У 1930-х гадах у парафіі было дзве школы. У іх у 1934 годзе вучылася 458 вучняў. На 1925 г. у парафіі налічвалася 3100 вернікаў.

Рапорт

Указом из Минской Духовной Консистории от 17-го Марта сего года за № 1637-м велено поспешить доставлением в оную Консисторию сведений о поселянских училищах, вследствие чего Правление предписывало [неразборчиво] Благочинным доставить сведения, заведены ли при Церквях подведомых их Благочинию Поселянские Училища. На что Выгоношенский Благочинный Приневский и Велемицкий Корженевский рапортами донесли сему Правлению, первый, что ни в одном приходе, принадлежащем его ведомству, нет училищ: потому что крестьяне сами собою не соглашаются обучать детей грамоте, а Помещики не обращают на это внимание, а второй, что означенные училища в ведомстве его ещё не заведены, впрочем, есть надежда, что по окончанию хозяевами работ полевых, в наступающую осень, несколько учеников поступит и будет обучаться в домах священно и церковно служителей: потому что школы не построены, сколько же именно будет учеников и где, он Корженевский имеет донести о том Епархиальному Начальству обстоятельно. О чём Минской Духовной Консистории сие Правление почтеннейшее рапортует.

Пинского Монастыря Архимандрит Феофан

Пинского Собора Священник Иоанн Марковский

Жабчицкой Церкви Священник Иосиф Загоровский

НГАБ. – Фонд 136. – Вопіс 1. – Справа 16163. – Аркуш 79.

У 1911 годзе ў Велямічах была адкрыта земская школа. У школе вучыліся дзеці без абмежавання па саслоўі і веравызнанні ва ўзросце 8—12 год. Навучанне было бясплатным. Школа утрымліваліся земствам і знаходзілася пад кіраваннем Міністэрства народнай асветы.
З афіцыйнага журнала савета Брэсцкай школьнай акругі за 1936 год ведаем, што польскія павятовыя школьныя ўлады, дзякуючы падтрымцы П.Б.П.С.П. пабудавалі 20 новых школ у Белаушы, Беразове, Будках Войткевіцкіх, Беражном, Харомску, Давыд-Гарадку, Дроздыне, Глінцы, Гарадной, Кароцічах, Мачулі, Малешава, Аздамічах, Перабродах, Рубрыне, Рублі, Цераблічах, Угальцы і Велямічах.
Першая польская школа ў Велямічах была адкрыта ў 1927/1928 навучальным годзе. Яна была трох класная. Вывучалася рэлігія, польская мова, геаграфія, арыфметыка і геаметрыя, маляванне, прыродазнаўства, працоўнае навучанне, музыка і інш. Будынак школы быў зруйнаваны ў гады вайны. Андным з дырэктароў польскай школы быў Зыгмунт Велавейскі. Ён жа, не на доўга, ўзначальваў першую савецкую школу ў Велямічах.
Згодна запісам афіцыйнага журнала кіраўніка Палескай школьнай акругі №9-68 настаўніцай 5 класа грамадзкай пачатковай школы з 1 кастрычніка 1931 года назначана Забельская Катаржына.
«Письма издалека». Як функцыянавала школа ў Велямічах «за польскім часом»
Чытаць
У 1939 годзе ў вёсцы была адкрата сямігадовая школа, якая дзейнічала да 1941 года. Школа рэарганізавана ў Веляміцкую агульнаадукацыйную сярэднюю школу. У 2008 годзе школа рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Веляміцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа». У 2011 годзе школа астрымала статус дзяржаўнай установы адукацыі «Веляміцкая сярэдняя школа».
Да 1977 года школа размяшчалася ў некалькіх будынках. У 1977 годзе у дзеянне ўведзены новы тыпавы трохпавярховы будынак школы.
У розны час дырэктарамі школы ў Велямічах былі:
  • Дуксін;
  • Міхаленка Галіна Фёдараўна;
  • Сукач Іларыён Рыгоравіч;
  • Мамайка Васіль Іванавіч;
  • Шпакоўская Ганна Сямёнаўна;
  • Гушча Міхаіл Іванавіч;
  • Кашэўскі Аляксандр Міхайлавіч

This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website