З 1953 года святаром Свята-Ільінскай царквы быў Якаў Рыгоравіч Каляда. Нарадзіўся ён у 1919 годзе ў в. Рубель, сын бедных сялян. У вёсцы Велямічы, дзе бацька Якава быў другім святаром і рэгентам, ён развіў бурную
харавую дзейнасць. Стаўшы ў 1954 г. настаяцелем Св.-Іллінскай царквы, заняткі з хорам не пакінуў. У хоры Веляміцкай царквы спявалі каля 60 чалавек, як жанчыны, так і мужчыны. На набажэнстве кіраваў хорам псаломшчык А. М. Ранцэвіч. Захаваўся рукапісны зборнік свяшчэнніка Якава, які па сенняшні дзень захоўваецца ў яго сына, пратаіерэя М. Каляды, настаяцеля царквы ў г. Віцебску. У зборніку запісаны музычныя творы самога а. Якава на вершы вядомых паэтаў і на яго ўласныя вершы. У зборніку 74 розныя па зместу песні: пакутныя, разважанні на біблейскую тэму, святочныя і інш. Нягледзячы на тое, што запіс песен каліграфічны, праспяваць іх цяжка, а часам немагчыма. Якаў Каляда самастойна вывучыўшы нотную грамату і нават танальную сістэму, не навучыўся запісаць нотамі тое, што чуў ці сам спяваў. Таму прайграць напеў, гледзячы на тэкст могуць толькі тыя, хто чуў гэтыя песні ў арыгінале.