У
1392 годзе князь Іван Фёдаравіч Яраславіч падараваў дзве землі "Рудніцу" і "Ерамееўскую" Лявону Ранцэвічу за тое, што ён уратаваў князя падчас палявання на тура. Гэтыя звесткі, пададзеныя ў кнізе "Рэвізія пушч і пераходыў звярыных былога Вялікага Княства Літоўскага", з'яўляюцца першыя пісьмовым упамінаннем аб вёсцы. Зыходзячы з гэтага, першымі вядомымі ўладальнікамі вёскі былі шляхціцы Ранцэвічы.