На сайце апублікавана
поўная версія метрычнай базы дадзеных. У базе знаходзіцца 4684 запісы. Апрацаваны метрычныя кнігі Веляміцкай Іллінскай царквы, спіс жыхароў вёскі ў 1932-м годзе, спіс асуджаных жыхароў вёскі, спіс ваеннапалонных і забітых пад час 1 Сусветнай вайны, спіс рэпрэсаваных грамадзян, спіс удзельнікаў 2 Суветнай вайны, спіс загінуўшых аднавяскоўцаў пад час 2 Сусветнай вайны, спіс загінуўшых без вестак аднавяскоўцаў пад час 2 Сусветнай вайны, спіс аднавяскоўцаў, вывезеных на работы ў Германію, спіс растраляных, павешаных і закатаваных аднавяскоўцаў, спіс партызан-аднавяскоўцаў, спіс аднавяскоўцаў са скаргі ад 11 сакавіка 1868 года.