Эпітафія з Веляміцкіх могліц
Веляміцкі некропаль існуе "ад незапамятных часоў" - так характарызуюцца могілкі ў польскіх спісах 1924 года. На той час яны займалі плошчу ў 1 дзесяціну (каля 1 га) і размяшчаліся на пясчаным пагорку у 1 км ад вясковых хат. На момант складання спісаў на могілках налічвалася каля 1200 пахаванняў, яны былі агароджаныя драўляным парканам, мелася "трупярня" - (хутчэй за ўсё маецца на ўвазе каталіцкая капліца Атольчыцкага прыхода).