Песні з вёскі
"Старынныя палескія песні ў выкананні калектыва з вёскі Велямічы загучаць у многіх краінах" - так згадваюцца веляміцкія спевы ў брашуры "Социальное переустройство села" Віктара Паўлавіча Кісяля. І не дарма, бо ў 1981 годзе ў свет выходзіць грампласцінка "Musical Folklore of the Byelorussian Polessye. Musical atlas". Міжнародны інстытут музыкавядзення спецыяльна для калекцыі ЮНЭСКА працаваў з беларускімі спевакамі і калектывамі і запісаў 34 трэкі, адным з якіх была жніўная песня "Ой наш пан баран, не пускае ж домов зарань" у выкананні Кацярыны Дорах, жыхаркі вёскі Велямічы.

Ой наш пан баран, не пускае ж домов зарань

"Традыцыі народнага песеннага і інструментальнага мастацтва ў яго аўтэнтычным выглядзе хоць далёка не заўсёды адразу выяўляюцца, аднак дастаткова жывучыя і ў сучасным сяле эстэтычнымі заканамернасцямі і крытэрыямі майстэрства. Галоўныя з іх - уменне "доўга, галосна весці" (спяваць працягла на шырокім дыханні), а таксама "падняць песню" (паспець яе са звонкай "падводкай"). Найбольш ярка традыцыі галосных спеваў выяўляюцца на Палессі. Адной з такіх карыфей галосных спеваў з'яўляецца даярка Кацярына Дорах" - так пачынаецца адпісанне да грампласцінкі "Беларускі

А ў нас сёння дожынкі

музычны фальклор", запісанай з велімічанкай Кацярынай Дорах у 1990 годзе.
Складальнікі З. Мажэйка, І. Назіна, Т. Варфаламеева запісалі яшчэ некалькі песен у вёсцы.

Да запеймо песню слаўнаму пану

Запеймо песню слаўнаму пану.
Святы вечор.
А ў таго пана хороша дочка.
Святы вечор.
А ў таго пана хороша дочка.
Святы вечор.
Хороша дочка, молода Наточка.
Святы вечор.
А ў тое дачкі тры нарадочкі.
Святы вечор.
Первы нарадок - перловы венок.
Святы вечор.
Другі нарадок -залаты перстенек.
Святы вечор.
Трэці нарадок - зелена сукня.
Святы вечор.
Перловы венок головку клоніць.
Святы вечор.
Золоты персценек ручаньку ломіць.
Святы вечор.
Зялена сукня след заметае.
Святы вечор.
Цікавы кавер можна паслухать у выкананні гурта "Горынь"
У 2007 годзе беларускія даследчыкі Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева, Т. А. Канстанцінава, супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук запісалі Фонахрэстаматыю па беларускай народнай музыцы. У адзін з васьмі дыскаў трапілі і веляміцкія песні:
  • Да запеймо песню славнаму пану (калядная гаспадару) - Кацярына Дорах (1922), Хадося Канапчук (1925), Марыя Кузьміч (1914);
  • А вжэ в мэнэ ж дожынкя (жніўная) - Кацярына Дорах (1922);
  • Ой, і дайтэ мне раду (жніўная) - Кацярына Дорах (1922);
  • Шаўкова ніточка, а к сцяне б'е (свадзебная) - Кацярына Дорах (1922).

Шаўкова ніцечка

Уражвае тэматыка песні "Ой, чые то поле", запісаная Аляксандрай Гушча ў рамках тэлеграм-праекта "Велямічы. Палескі архіў". Некаторыя даследчыкі лічаць баладу «Ой чые то поле…» міфалагічнай, некаторыя — сацыяльна-бытавой. У аснове яе сціслага і дынамічнага сюжэту — роднасныя адносіны свякрухі і нявесткі. Кампазыцыя простая, інтэнсіўная дзейства разгортаецца без усякай матывацыі паводзін герояў. Пра прычыны ўчынкаў свякрухі, сына, нявесткі можна толькі здагадвацца. Гэта абавязкова патрэбна паслухаць. Да рэчы, лакаліацыя гэтай балады абшырная - Беларусь, Украіна і Расія.

Ой, чые то поле

Пачатак балады — традыцыйны сюжэт. Вобраз жытных каласкоў невыпадковы, бо за ім асацыятыўна паўстае вобраз галаўной гераіні: «Чыя то дзяўчына распусціла косы?».
У народнай паэзіі табар збожжавых злакаў у полі асацыіраваўся з канкрэтным векам чалавека ці яе доляй. Таму ўжо на пачатку балада паведамляе пра важныя змены ў жыцця гераіні. Здагадацца пра іх змест няцяжка, ведаючы даўні звычай сімвалічнага расплятання касы.
Такім чынам, можна дапусціць, што гераіня балады нядаўна стала маладой жонкай. Гэта — чэсная і парадная жанчына, верная ў сваіх абавязках, бо "…ні з кім не ходзіла".
Далей сюжэт балады разгортваецца стромка, без замядлення, паслядоўна, што характэрна для ліра-эпічных твораў:
"Проводзіла маці сына ў солдаты,
Молоду невестку - у поле жыто жаці.
Вона жала-жала, жала-выжынала,
А як сонцэ зайшло - тополіной стала…"
Вядома, маладая нявестка была не да спадобы свякрусі. Правёўшы сына да войска, маці стала паўнаўладным гаспадаром у хаце, таму і аддае наказ нявестцы. Балада зберагла успамін эпохі матрыярхата, калі жанчына займала ў сям'і асаблівае становішча. Правамернасць такой думкі падцвярджае павядзенне нявесткі і сына пасля вяртання з войска, якія безумоўна выконваюць распараджэнне маці. І хоць маладая жанчына скарылася наказу свякрухі, выканаць яго не змагла. Непасільнасць загаду свавольнай спадарыні падкрэслена ў творы чатырохразовым паўторам слова «жала».
Нявестка, відаць, баючыся гневу свякрухі, дадому не павярнулася і засталася начаваць у полі, на што намякаюць словы: «а як сонцэ зайшло...». На гэтым рэалістычны план выявы завяршаецца, далей падзеі разгортваюцца ў фантастычным ключы. На ранак на тым месцы, дзе начавала нявестка, вырасла струнка таполя.
Вобраз таполі ўспрымаецца як персаніфікаванне. Карані гэтай персаніфікацыі дасягаюць анімістычных уяўленняў нашых продкаў, у якіх ўсе навакольныя прадметы, расліны, жывёлы маюць душу. У тыя часы існавалі вераванні пра пераўтварэнне людзей у дрэвы, травы, кветкі і інш.
Аповед пра трагічную долю нялюбай нявесткі невялікі — толькі восем радкоў, наступныя акумулююць увагу на драматычнай сітуацыі ў момант яе кульмінацыйнага развіцця:
"Прыйшоў сын до дому, дый у мацер пытае!
Шчо то за тополя дый на нашем полі?
- Не пытайса, сыну, про тую прычыну,
Бэры ў рукі топор - рубай тополіну.
Як ударыў упэршэ - вона похілілас,...
Ударыў другі, трэці - вона покосілас..."
Нявесткі ўжо няма, аднак свякрушына нянавісць выліваецца ў бяздушны наказ сыну, які не мае волі пярэчыць маці. А таполя-дружына загаварыла з ім чалавечым голасам, расказаўшы пра сваю горкую долю і загубленую душу ненароджанага дзіцяці.
Духоўныя песні вёскі
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website