Дай, Бог, коб за год дождалі,

ды й зноў выпівалі.

Водка горка, але пьюць, замужэм не добрэ, але йдуць!

Дай, Бог, коб за год дождалі,

ды й зноў выпівалі.

Водка горка, але пьюць, замужэм не добрэ, але йдуць!

Хуткі пераход на старонкі сайта
палескага сяла
на старых картах
з пазначанымі урочышчамі і памятнымі месцамі ў наваколлі вёскі

па сацыяльна-эканамічным развіцці вёскі

насельніцтва вёскі

(спасылкі на архіўныя фонды)
Базы дадзеных

аб нараджэннях, шлюбах і пахаваннях у Ільінскай царкве

аб салдатах, загінуўшых і прапаўшых без вестак у гады ВАВ, удзельніках вайны, партызанах, забітых і вывезеных у Германію мірных жыхарах

удзельнікаў Першай сусветнай вайны
рэпрэсіраваных грамадзян
узнагароджаных грамадзян
знакамітых выпускнікоў
Вёска Велямічы знаходзіцца ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.
Упершыню ўспамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 1392 годзе, калі князь Іван Фёдаравіч Яраславіч падараваў дзве землі "Рудніцу" і "Ерамееўскую" Лявону Ранцэвічу за тое, што ён уратаваў князя падчас палявання на тура. Звесткі аб гэтым маюцца ў кнізе "Рэвізія пушч і пераходыў звярыных былога Вялікага Княства Літоўскага" 1867 г.
Хоць і першыя упамінанні вёскі адносяцца на 1392 году, археолагі лічаць, што вёска унікла пранамсі на 1500 год раней. Яшчэ ў І ст. да н.э. па суседству з вёскай існаваў комплекс паселішчаў і могільнікаў "Велямічы"

Артэфакты, знойдзеныя пры раскомпках гэтага комплексу лічацца эталоннымі для зарубінецкай культуры і зберагаюцца навад у Эрмітажы

Існуе некалькі гіпотэз аб паходжанні назвы вёскі.
Згодна першай зямля належала яўрэю Велему, таму ў яго гонар і назвалі вёску.
Легенда другая, княжацкая. Давыд-Гарадоцкі князь часта чуў мычанне кароў за балотам на поўдзень ад Давыд-Гарадка. На жыхароў пачалі казалі: "Ад туль, дзе вельмі мыча". Трэцяя легенда звязана з сезоннымі з'явамі прыроды. Вёску ня рэдка залівала адталай вадой. Каровам не было дзе пасвіцца, усё было затоплена. Жывёлы моцна мыкалі. Усе казалі: "Сяло, якое вельмі мочыць".
Царкоўнае жыццё на гэтых землях пачынаецца з XVI стагоддзя. Першая згадка аб існаванні царквы ў Велямічах адносіцца да 1559 года.

У царкоўных дакументах Мінскай епархіі ёсць пацверджанне, што ў 1724 годзе у в. Велямічы была пабудавана драўляная Ільінская царква. яна была карабельнай формы з трыма купаламі, дашчатым дахам, адным уваходам і дзвух яруснымі вокнамі. На тэрыторыі прыхода знаходзілася 2 могілак і адна прыпісная царква. У прыход уваходзілі в. Велямічы і аколіца Альпень.

У розны час вёскай валодалі шляхціцы Ляшкевічы, Ранцэвічы, Шпакоўскія, Бруцкія, Зелянкевічы, Масла, Васілевічы і іншыя.
Старынныя палескія песні ў выкананні калектыва з вёскі Велямічы гучалі ў многіх краінах
У 1981 годзе ў свет выходзіць грампласцінка "Musical Folklore of the Byelorussian Polessye. Musical atlas". Міжнародны інстытут музыкавядзення спецыяльна для калекцыі ЮНЭСКА працаваў з беларускімі спевакамі і калектывамі і запісаў 34 трэкі, адным з якіх была жніўная песня "Ой наш пан баран, не пускае ж домов зарань" у выкананні Кацярыны Дорах, жыхаркі вёскі Велямічы.
Першая згадка пра царкоўна-прыходскую школу адносіцца да 23 снежня 1875 года.
У «Ведамасці аб стане прыходскіх школ, якія знаходзяцца ў ведамстве благачыні 3 акругі» Веляміцкая царкоўна-прыходская школа значыцца пад нумарам 4. Указана колькасць навучэнцаў: 21 юнак. У школе навучаліся «чытанню па азбуках і вывучалі Св. гісторыю».
З 1934 года ў вёсцы дзейнічае польская пачатковая школа, а з 1939 - савецкая школа
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана з ліпеня 1941 па ліпень 1944 года.
За гады вайны ў вёсцы забіта па меньшай меры 35 жыхароў, вёска спалена ў 1943 годзе.
Артыкулы
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website