З кнігі ведаем так сама, што зямлёй у вёсцы валодалі шляхціцы Ціхан Цюхай, Лявон Ранцэвіч, Волас Лаўчылаў, Іван Валасовіч, Карп Васілевіч, Ленц Васілевіч, Фальц Васілевіч, Кунец Груміловіч, Даніла Васілевіч.
З XVI ст. сяло Велямічы належала каралеве Боне Сфорцы. У вёсцы працавала карчма і паравы млын. Дзякуючы намаганням каралевы Боны прайшоў перапіс-падзцверджанне старажытных беларускіх актаў.
З метрычных кніг Веляміцкай Ільінскай царквы за 1786-1875 гады, якія зберагаюцца ў НГАБ, ведаем аб тым, што зямлёй у вёсцы валодалі шляхціцы Ляшкевічы, Ранцэвічы, Шпакоўскія, Бруцкія, Зелянкевічы, Масла і іншыя.