Метрыка

Генеалагічны пошук

У беларускіх архівах захоўваецца вялікая колькасць дакументаў, якія могуць быць выкарыстаны ў генеалагічных даследаваннях, уяўляюць цікавасць для аднаўлення радаводаў (метрычныя кнігі, рэвізскія казкі, уліковыя дакументы розных ведамстваў, саслоўяў, нацыянальнасцей і інш.).
Пераважна гэтыя дакументы знаходзяцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Мінску (па тэрыторыі былых Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і

часткова Гродзенскай губерняў Расійскай імперыі) і ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродне (у асноўным, па тэрыторыі Гродзенскай і часткова Віленскай губерняў).

Матэрыялы па генеалогіі маюцца таксама ў архівах органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану (аддзелаў ЗАГС).

Метрычныя кнігі Веляміцкай Іллінскай царквы Мазырскага павета Мінскай губерніі, якія захоўваюцца ў НГАБ (выбарка, арыгінал тут)

У дадзеных дакументах адлюстроўваюцца дадзеныя аб нараджэнні, шлюбе і смерці прахажан Веляміцкай Ільінскай царквы.

familysearch.org

Царква Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён стварыла сайт FamilySearch для бясплатнага карыстання ўсім без выключэння, незалежна ад традыцый, культуры ці веравызнання. Рэсурсы FamilySearch дапамагаюць мільёнам людзей па ўсім свеце вывучаць іх спадчыну і аб'ядноўваць пакаленні.

Часткова ацыфраваны і матерыялы па Веляміцкай царкве. Для карыстання патрэбна зарэгістравацца.


This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website